| May. 11th, 2010 @ 04:57 pm Страчаная краіна Украіна.... |
|---|
Палітычны дыскурс новай украінскай улады ўсё больш нагадвае беларускую сітуацыю (так і хочацца сказаць "Правильной дорогой идёте, товарищи")! Вось ужо Аляксандр Ефрэмаў, дэпутат ад ПР хоча падаць на Цімашэнка ў міжнародны трыбунал, пакуль дакладна невядома за што, але ўжо з'яўляюцца такія словы, як дзеянні супраць украінскага народу (як нам, беларусам, гэта да болю знаёма, бо ў нас уся апазіцыя дзейнічае не супраць сонцападобнага прэзідэнта, але супраць беднага беларускага народу). Хутка ва Украіне з'явіцца спіс "ворагаў народу", куды патрапіць неўзабаве і сам народ... Сумна, вельмі сумна... Само сабой паўстае пытанне, хто вінаваты? Я магу вініць толькі памаранчавых палітыкаў, якія за пяць гадоў не выкарысталі цудоўны шанец для Украіны стаць на шлях рэформаў і цывілізаванага развіцця, а здалі краіну такім (іх нават палітыкамі назваць нельга) людзям як Януковіч and Company. Януковіча я вініць не магу, бо ён проста марыянеткі і яму глыбока ўсё роўна, што зараз адбываецца з краінай. Ён хоць заўтра здасць яе Расеі, у прынцыпе, што ён паступова і робіць ... Мяне здзіўляе абсалютная адсутнасць нейкіх палітычных амбіцый у Януковіча, няўжо яму хочацца быць проста яшчэ адным губернатарам у Расейскай імперыі??? Нават наш "бацька" на гэта не пагаджаецца, але гэта ўжо іншая тэма...
Нават не ведаю, што гэта будзе з Украінай... альбо яшчэ адна рэвалюцыя як спроба ратаваць краіну, альбо (нават страшна падумаць) поўнае падпарадкаванне ўсходняму суседу (бо Захад спакойна склаў лапкі і проста з цікавасцю назірае, што нагадвае сітуацыю перад Другой Светавой вайной).
А Расеі толькі гэта і патрэбна, рукі ў яе амаль развязаны, адзінае надзея, што ў Польшчы выбары выйграе Яраслаў Качынскі, бо калі Камароўскі з РО, то для Расіі гэта будзе яшчэ адна геапалітычная перамога на Еўраазіяцкай прасторы! А апошнім часам іх (перамог) было шмат... |